Марыі Калеснікавай падоўжылі тэрмін утрымання пад вартай

Следчыя прынялі рашэнне падоўжыць тэрміны расследавання крымінальнай справы, па якой праходзіць сябра Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава. А адпаведна — і тэрміны ўтрымання пад вартай.

Адзначым, што 8 сакавіка скончыліся шэсць месяцаў з таго часу, як Калеснікава была змешчаная пад варту, ёй некалькі разоў падаўжалі тэрміны арышту, 8 лютага прад'явілі новае абвінавачанне, паведамляе politring.com са спасылкай на «Спутник».

«Я думаю, што пастанову аб падаўжэнні тэрмінаў знаходжання пад вартай пракурор падпісаў яшчэ да вялікіх выхадных. Калі б гэтага не здарылася, яна была б ужо на волі і ўсе пра гэта ведалі. Яна ж публічная асоба», — паведаміла крыніца.

Паводле яе слоў, падаўжэнне тэрмінаў знаходжання пад вартай «было чакана, бо следства нядаўна прад'явіла ёй новае абвінавачанне».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: