Марыі Калеснікавай прапанавалі выступіць з інтэрв'ю на дзяржканале «а-ля Пратасевіч». Што яна адказала?

Пра гэтую прапанову палітзняволеная распавяла расійскаму «Дажджу».


Марыя Калеснікава пагадзілася на інтэрв'ю пры ўмове, што раскажа «шакуючую праўду пра выкраданне, следства і бязмежжа ў турме».

Таксама Марыя адмовілася напісаць прашэнне аб памілаванні, паколькі не лічыць сябе вінаватай.

«Гэта банда подлых, баязлівых напарстнікаў, і дзіўна было б ім давяраць. Яны ж заўсёды хлусяць. Не вер, не бойся, не прасі і смейся — гэта мой прынцып зносін з імі», — патлумачыла Калеснікава.

Яна адзначыла, што не асуджае людзей, якія згаджаюцца супрацоўнічаць са следствам, каб выйсці на волю. «Кожны з нас сам робіць свой выбар, зыходзячы з абставін, у якіх знаходзіцца, і сам нясе за яго адказнасць, перш за ўсё перад сабой», — лічыць Марыя.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: