Масавае мерапрыемства зладзіла хата. А на 7 сутак забралі гаспадара

Анатоля Каханчыка, што жыве ў Полацкім раёне, асудзілі на 7 сутак арышту. Уладам не спадабалася, што частка яго прыватнай хаты пафарбавана ў бел-чырвона-белы.

Фота з фб Міколы Шараха

Анатоля Каханчыка з вёскі Алешча, што за 30 кіламетраў ад Полацка, затрымалі ўвечары 9 лютага. На яго склалі пратакол паводле традыцыйнага “народнага” артыкула 23.34 КаАП — парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Масавым мерапрыемствам палічылі тое, што частка яго дома пафарбаваная ў колеры нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга.

Анатоля Каханчыка некалькі дзен правёў у ІЧУ. А 11 лютага суддзя суда Полацкага раёну і Полацку Уладзімер Бясецкі асудзіў Анатоля Каханчыка на 7 сутак арышту.

Актывіст Мікола Шарах паведаміў у сваім фэйсбуку, што сябра Свабоднага прафсаюза Анатоля Каханчыка пакаралі 7 суткамі зняволення “за прыгожа пафарбаваную хату”.

Суддзя Бясецкі даў сёння 7 сутак за прыгожа пафарбаваную хату

Опубликовано Міколой Шарахом Четверг, 11 февраля 2021 г.

Спадар Анатоль Каханчык працуе на чыгунцы і жыве недалёка ад яе. Яго хата з бел-чырвона-белым была добра бачная пасажырам цягнікоў, якія праязджаюць паўз яе.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: