Масавыя суды ў Гомелі: журналісты, праваабаронцы, актывісты (абнаўляецца)

У судах Гомеля і Гомельскага раёна сёння разглядаюцца адміністрацыйныя справы 14 чалавек. Амаль усе яны абвінавачваюцца ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.
Марша недармаедаў у Гомелі 19 лютага

Марша недармаедаў у Гомелі 19 лютага

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля сёння будуць разглядацца адміністрацыйныя справы за ўдзел у Маршы недармаедаў 19 лютага ў абласным цэнтры, паведамляе spring96.org.

Судзяць праваабаронцаў Леаніда Судаленкі і Анатоля Паплаўнага, намесніка старшыні абласной філіі АГП Васіля Палякова, актывіста АГП Мікалая Пяшко, Андрэя Макарава, блогера Зміцера Сабурава, акывіста прафсаюза РЭП Андрэя Стрыжака,  Уладзімера Кацоры, Юрыя Глушакова, Барыса Анікеева. Усе суды пачнуцца ў другой палове дня, пасля 15 гадзін.

Першы прысуд ужо вядомы: Мікалаю Пяшко прысудзілі штраф 25 базавых велічынь па арт. 23.34. КаАП («Удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве»). 

Актывіст прафсаюза РЭП Андрэй Стрыжак атрымаў 10 сутак арышту. Гэта за ўдзел у нібыта несанкцыянаваным мітынгу каля суда па справе Аляксандра Сямёнава — першага грамадзяніна, які скардзіўся ў судзе на неканстытуцыйнасць дэкрэта нумар тры.


Блогера Зміцера Сабурава прысудзілі да 10 сутак.

Леаніду Судаленке — папярэджанне.

Леанід Судаленка

Леанід Судаленка


Васілю Палякову, намесніку старшыні АГП і Юрыю Глушакову — 1 базавая штрафу.

Юрый Глушакоў

Юрый Глушакоў

Хтосьці з прысутных расцэньвае такія прысуды як здзек, але некаторыя ставяцца да іх як да хвалі лібералізацыі.


У судзе Гомельскага раёна  ў 14.30 пачаўся суд над журналісткай-фрылансеркай Ларысай Шчыраковай. Яе вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве ў Рагачове. Ёй прысудзілі штраф у памеры 7 базавых велічынь.

Меркавана, што ў судзе Савецкага раёна будзе разглядацца адміністрацыйная с права журналіста Яўгена Меркіса за ўдзел у акцыі пратэсту ў Рагачове  па адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 22.9 АК РБ “Незаконны выраб прадукцыі СМІ”, а таксама актывістак Алы Раманчык і Наталлі Шчукінай.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: