«Маскоўскі Мірон» спусціўся з гмаху на бел-чырвона-белым парашуце

Украінскі сцяг на сталінскай высотцы ў Маскве правісеў больш за тры гадзіны.



Жыхару дома на Кацельнічаскай, дзе адбылася акцыя ў падтрымку Украіны, калі невядомыя вывесілі на шпілі будынку ўкраінскі нацыянальны сцяг і пафарбавалі ў сіня-жоўтыя колеры зорку, удалося зняць відэа, як украінскі патрыёт пасля ўсталявання сцягу спускаецца на парашуце з даху дома ў двор.
 
 
Як бачна на відэа, апублікаваным расійскім тэлеканалам Lifenews, экстрэмал ляцеў на бел-чырвона-белым парашуце.
 
 
Расійскія СМІ паведамляюць, што чацвёра альпіністаў былі затрыманыя ў Маскве паводле падазрэння ў здзяйсненні акту патрыятызму раніцай 20 жніўня.
 
 
Як высветлілася, экстрэмал, які на працягу ўсёй ночы размалёўваў зорку ў сіне-жоўтыя колеры, раніцай саскочыў з дома на парашуце і прызямліўся ў двары.
 
 
Адразу пасля здарэння супрацоўнікам маскоўскай паліцыі дадзенае ўказанне праверыць ўсіх грамадзян, якія заўважаныя ў апошнія гадзіны на вуліцах горада з альпінісцкім рыштункам.
 
 
Паліцыя таксама высвятляе, як трапілі экстрэмалы ў элітны ахоўваемы будынак у самым цэнтры Масквы і як ім атрымалася забрацца на 32-павярховы дом, вышыня якога складае 176 мэтраў.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: