Мастак Алесь Пушкін у зняволенні заснаваў арт-суполку «Турма»

Вядомы мастак Алесь Пушкін, які быў затрыманы 30 сакавіка 2021 года ў весцы Жылічы Кіраўскага р-на Магілёўскай вобласці супрацоўнікамі МУС, у гарадзенскай турме №1 заснаваў арт-суполку «Турма». Аб гэтым ён паведаміў у адным з лістоў на волю.
У сваім лісце ён паведаміў, што новая арт-суполка створана для тых мастакоў, хто:

1) Сядзеў
2) Жыве альбо зрабіў свядомы выбар вярнуцца з эміграцыі ў Беларусь
3) Размаўляе на беларускай мове

З-за кратаў Алесь Пушкін дасылае шмат малюнкаў на волю, у якіх распавядае пра свой быт у турме. У Instagram была створана адмысловая старонка мастака, на якой выкладваюцца гэтыя малюнкі з апісаннем.

Калі вы атрымлівалі нейкія малюнкі ад Алеся Пушкіна, вы можаце даслаць іх старонцы ў direct.


Затрыманне Алеся Пушкіна ў Палацы Ігнацыя Булгака, в.Жылічы, Кіраўскі раён, Магілёўскай вобл., 30 сакавіка 2021 года а 16.45. 



29 сакавіка была Астатняя вячэра з рэстаўратарамі ў Жылічах, 30 – арышт, а ў ноч з 30 на 31-га сакавіка 2021 Пушкін быў дастаўлены пад Канвоем у аўтазакі праз усю Беларусь, праз Наваградак - а гэта блізу 380кмч – у
Гародню... Ехалі ўсю ноч, з 20.00 30-га па 08.00 31-га.  31 сакавіка я у 08.00 раніцыч быў прыняты ў Гродзенскую Турму №1 Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі.

У турме безліч дзвярэй і ключэй ад іх. Часам здаецца, што гэта – асноўнае, што ёсць у турме. Бразгат дзвярэй, звон ключэй – музыка турмы... як і мацюкі канваіраў, крыкі тых, каго катуюць, ці выцялі дручком, брэх сабак – гэта асноўныя гукі турмы... І толькі пасля 22.00 пачынаюцца перастукі з камеры з камеруч перамовы праз водныя трубкі рукамыйнікаў і унітаз - ноч у турме мае сваю музыку гукаў.


У турме жыве блізу 20 сабак, іх трымаюць і ў вальеры ў дворыку турмы, і трымаюць на павадках, калі зняволеных водзяць па ўсіх трох паверхах турмы – каб яны злосна і гучна брахалі на праходзячых паўз іх зэкаў: - а раптам хто з іх накладзе ў штаны ад перапуду - вось смеху будзе ў камеры! Але калі кінуць ім кавалачак кілбасы – то больш ня брэшуць, а віляюць хвастом, а канвой – злуецца і дае вымову. 


Мастак Алесь Пушкін падазраецца па ч.3 арт. 130 КК (распальванне варажнечы). Зараз мастака перавялі на Валадарку. Вы можаце напісаць яму ліст: Пушкіну Аляксандру Мікалаевічу, СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: