Мастак Алесь Пушкін застаецца ў Крупках пад вартай, чакае суду

У Крупскім райаддзеле міліцыі Менскай вобласці паведамілі «Свабодзе», што затрыманы ўчора за перформанс мастак Алесь Пушкін застаецца ў іх пад вартай. Але ягонай сям’і пра гэта да раніцы так і не сказалі.
Падчас затрымання Алеся Пушкіна за перформанс у Крупках. 6 чэрвеня 2019 года

Падчас затрымання Алеся Пушкіна за перформанс у Крупках. 6 чэрвеня 2019 года

Начальнік Крупскага РАУС Дзмітры Фіцкевіч у размове з карэспандэнтам “Свабоды” прызнаў, што ў міліцыі дагэтуль трымаюць мастака Алеся Пушкіна, але адмовіўся паведаміць, ці будзе над ім суд і калі пачнецца працэс.

«Яго ўтрымліваюць там, дзе вызначылі органы ўнутраных спраў, а калі адбудзецца суд, гэтага я каментаваць не буду», — сказаў начальнік Крупскай раённай міліцыі.

У Крупскім раённым судзе адміністрацыйнай справы на Алеся Пушкіна а 10-й раніцы яшчэ не было, паведамілі ў канцылярыі суду.

Жонка Алеся Яніна занепакоеная адсутнасцю звестак пра мужа пасля ягонага затрымання 6 чэрвеня.

«З таго часу нічога пра лёс Алеся не ведаю, буду звязваецца з праваабаронцамі, каб атрымаць дапамогу на выпадак суду», — сказала Яніна карэспандэнту Свабоды.

Чытайце таксама:

Мастака Алеся Пушкіна затрымалі падчас перформансу за беларускую мову



Вядомы мастак Алесь Пушкін быў затрыманы ў Крупках 6 чэрвеня падчас перформансу супраць дыскрымінацыі беларускай мовы і русіфікацыі.

 

Перформанс Алеся Пушкіна. Крупкі, 6 чэрвеня 2019 года

Алесь Пушкін выйшаў да крамы сеткі «Еўраопт» у цэнтры Крупак з плакатамі «Achtung Russia!» і «Bloodymir!» з выявамі Пуціна, а таксама плакатамі «Stop russian agression on Europe» («Спыніце расійскую агрэсію ў Еўропе»), «Russia — war!» («Расія — вайна»), «Беларусь у NATO» і сцягам Паўночнаатлантычнага альянсу. Акцыя мастака працягнулася паўгадзіны, а 17 гадзіне да крамы прыбыў нарад міліцыі, які затрымаў Пушкіна. Алесь адмовіўся ісці сам, і тады міліцыянты зацягнулі яго ў службовы аўтамабіль.

www.svaboda.org


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!