Мастак Мікола Купава ў цяжкім стане

Пра гэта паведамляе Наша Ніва са спасылкай на фэйсбук Алеся Вячоркі. 
Мікола Купава, фота Дзіяны Серадзюк

Мікола Купава, фота Дзіяны Серадзюк

«Даведаўся, што наш Мікола Купава ў цяжкім стане. Кавід (хутчэй за ўсё) у ягоным узросце, вельмі небяспечны. Дай Божа яму моцы вытрымаць і адужаць!!! Сябры, дапамагайма спадару Мікалаю малітвамі!» — напісаў Алесь Вячорка.

Мікола Купава — вядомы беларускі графік, аўтар партрэтаў вядомых беларускіх дзеячаў і пісьменнікаў, карцін на гістарычную тэматыку. У 1991 годзе ён распрацоўваў эталон Дзяржаўнага герба Беларусі — «Пагоні».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: