Мастак Уладзімір Цэслер пакінуў Беларусь, застаецца членам Каардынацыйнай рады

Вядомы беларускі мастак і дызайнер Уладзімір Цэслер пакінуў Беларусь, але застаецца ў складзе Каардынацыйнай рады апазіцыі.
Уладзімір Цэслер

Уладзімір Цэслер

«Канкрэтных пагроз ад канкрэтных людзей не было, але мне сказалі: "Ты што, хочаш, каб цябе закаталі ў асфальт?" Сябры прапанавалі дапамогу і, можна сказаць, перавезлі мяне. Я ў бяспецы. Буду і далей працаваць для Беларусі, абавязкова. І спадзяюся, хутка вярнуся дадому», — сказаў Цэслер, якога цытуе партал tut.by.

Пры гэтым, паводле яго слоў, ён застаецца ў складзе Каардынацыйнай рады, створанай апазіцыяй.

Як паведамлялася, на гэтым тыдні прыхільнікі экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай стварылі Каардынацыйную раду з мэтай транзіту ўлады ў краіне шляхам правядзення новых выбараў.

У прэзідыум ўвайшлі нобелеўскі лаўрэат па літаратуры Святлана Алексіевіч, міжнародны медыятар Лілія Уласава, прадстаўнік страйкаму МТЗ Сяргей Дылеўскі, юрыст Максім Знак, давераная асоба Ціханоўскай Вольга Кавалькова, каардынатар штаба Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава, экс-дырэктар Купалаўскага тэатра і экс-дыпламат Павел Латушка. У склад рады таксама ўвайшлі каля 30 чалавек, у тым ліку Цэслер.

Генпракурор Беларусі Аляксандр Канюк пасля стварэння радыапазіцыі заявіў, што яна з'яўляецца антыканстытуцыйнай і накіравана на захоп улады. У сувязі са стварэннем рады ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 361 Крымінальнага кодэкса "Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь", які ў якасці пакарання прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў.

interfax.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: