Мастака Алеся Пушкіна, якому пагражае 12 гадоў за карціну, пакінулі за кратамі да суда

Пра гэта паведаміў Фонд культурнай саліжарнасці са спысалкай на жонку вязня.

Мастак Алесь Пушкін застанецца ў няволі да суда. Яго

вінавацяць яго паводле арт.130 ч.3 КК («распальванне нацыянальнай, расавай ды іншай варажнечы групай асобаў», а таксама рэабілітацыя нацызму»), аднак, як паведамляецца, ён трымаецца і пачуваецца добра.

Пакаранне паводле гэтага крымінальнага артыкулу прадугледжвае

пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 12 гадоў.

Падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы стала дэманстрацыя партрэта ўдзельніка антысавецкага падполля Аўгена Жыхара на выставе ў гродненскім прыватным «Цэнтры гарадскога жыцця». Па гэтай жа справе быў таксама затрыманы на 72 гадзіны кіраўнік «Цэнтра» Павел Мажэйка, але пазней ён выйшаў на волю.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: