Матолька хоча пакінуць палкоўніка Макарава без пасады і вайсковай пенсіі

Пасля таго як прадстаўнік Міністэрства абароны параўнаў праціўнікаў парадаў у цэнтры Мінску з нашчадкамі Вільгельма Кубэ, блогер Антон Матолька рыхтуецца да верагоднага калектыўнага іску ў суд.


Антон Матолька з'яўляецца стваральнікам адразу двух грамадскіх петыцыяў: за парады ў цэнтры Мінску і супраць іх. Першая пакуль набрала каля 40 галасоў, другая — блізка 4000. Такую тактыку блогер абраў, каб аб'ектыўна праверыць колькасць прыхільнікаў і апанентаў прысутнасці вялізнай колькасці вайсковай тэхнікі ў цэнтры сталіцы, якая часам прыводзіць да нечаканых эксцэсаў, як, напрыклад, у выпадку з нашумелым «таранам стаўба» 24 чэрвеня.

У адказ прэсавы сакратар Міністэрства абароны палкоўнік Уладзімір Макараў адзначыў, што вайсковыя парады на 3 ліпеня праводзіліся і будуць праводзіца надалей, нягледзячы на тое, што само свята «не стала святам беларускіх радыкалаў, ідэйных нашчадкаў Вільгельма Кубэ», піша «Радыё Свабода».



У каментары «Новаму Часу» Антон Матолька паведаміў, што не збіраецца пакідаць справу ў баку і, магчыма, звернецца ў суд:

Я хачу, каб гэты чалавек больш не працаваў на сваёй пасадзе і не атрымліваў вайсковай пенсіі. Міністэрства абароны не мае права заплюшчваць вочы на такія выказванні. Магчыма, гэта будзе калектыўны іск ад падпісантаў петыцыі супраць парадаў, бо ён абразіў не толькі мяне, але ўсіх падпісантаў. Нават калі такі іск падасць 10% падпісантаў — гэта будзе амаль 400 чалавек.
Чаму грамадскасць раптам абурылася вайсковымі парадамі ў цэнтры сталіцы? Прадстаўнікі ініцыятывы «Дзея», напрыклад, сфармулявалі сваю пазіцыю ў сямі пунктах:

  • Грошы, змарнаваныя на паліва для тэхнікі і іншыя звязаныя з парадамі выдаткі, можна патраціць лепш.
  • Грукат тэхнікі перашкаджае працы і адпачынку менчукоў.
  • Рэпетыцыі і парады перашкаджаюць дарожнаму руху і ствараюць транспартны калапс.
  • Вялікая колькасць тэхнікі ў цэнтры горада павялічвае загазаванасць, псуе экалогію і здароўе жыхароў.
  • Цяжкая вайсковая тэхніка псуе дарожнае пакрыццё і разметку. Рамонт — за нашыя падаткі.
  • Правядзенне параду ніколі публічна не абмяркоўвалася з грамадзянамі. Гэта мы вырашаем, што трэба праводзіць!
  • Урэшце, вайсковая тэхніка — гэта зброя для забойства людзей. Дэманстраваць трэба прагрэс у навуцы, медыцыне і агульнай якасці жыцця, а не танкі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ЦЫГАНКОВА ТАТЬЯНА АЛЕКСАНДРОВНА
  • 2017-06-27 07:46:18
ОДНОЗНАЧНО, Я ПРОТИВ ПАРАДОВ. ОДНИ МИНУСЫ. ВАЯКАМ НЕХ.. ДЕЛАТЬ. У НАС ПАРАДНЫЕ ВОЙСКА
  • Сармант Надзея Сцяпанаўна
  • 2017-06-27 11:00:45
Згодна з усімі пунктамі. Парады нам не патрэбны, тым больш, што 3 ліпеня - гэта дзень вызвалення Мінска ад нямецкіх акупантаў, гэта можа быць свята горада. А наконт Дня Незалежнасці Беларусі - гэта зусім другая дата. Яшчэ раз НЕ неўразумелым парадам!!!
  • Тарасова Галина
  • 2017-06-27 11:41:51
Работать в дни репитиций было невозможно из-за чрезмерного шума. Вернее, грохота. Добраться домой проблематично из-за перекрытых улиц. А дома лежал больной муж и должна была прийти медсестра для процедур. А я полтора часа добиралась домой на перекладных, вся на нервах, т.к. должна была открыть ей дверь. Это, так сказать, бытовая часть. А глобально - я не понимаю, для чего нам это демонстрируют?! Согласна с предыдущими авторами - нам это мешает жить!
  • Сергей (Прапорщик )
  • 2017-06-27 17:04:41
А зачем ему теперь на Гражданке -- Военная Пенсия ???! Она ему теперь - не надо !!! Ему теперь надо -- хороший Адвокат !!! Умышленная порча Военной Техники .. Ущерб - Городскому Имуществу ... Лихачество !!! Оскорбления в Сети Интернет !!! и даже Разжигание Межнациональной Розни !... Всё это тянет -- на Трибунал и на РЕАЛЬНЫЙ Срок !!!! так что о Военной Пенсии - для него вообше не может даже быть и Речи !!!
  • Мiкола.
  • 2017-06-28 00:58:55
Гэтыя парады ёсьць тупiзм,уладзе больш занятку няма?
  • Павал
  • 2017-06-28 23:12:26
Як звязацца з Матолкам наконт іску?

Больш цікавага на «Новым Часе»: