Матулю маленькага дзіцяці аштрафавалі за аранжавую стужку на акне

На мінчанку Наталлю Сібіраткіну ўчастковы Фрунзенскага РУУС склаў пратакол па арт. 23.34 КаАП нібыта за БЧБ-сцяг на акне.
Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Канешне, практыка ўжо распаўсюджанная і звыклая. Але ў пісьмовых матэрыялах справы маецца рапарт гэтага ўчастковага, у якім ёсць апісанне «сцяга»: «на белай фрамузе акна налеплена аранжавая (!!!) стужка», паведамляе тэлеграм-канал «"Вясна" назірае».

Суддзя Фрунзенскага суда Мінска Ганна Буйноўская палічыла гэта незарэгістраванай сімволікай і аштрафавала жанчыну на 30 базавых велічыняў (870 рублёў). У Наталлі ёсць паўтарагадовы сын — ёй не маглі прызначыць арышт. Таму ёй выпісалі штраф па арт. 23.34 КаАП.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: