Маўклівы дазвол і згода — зялёнае святло для дыктатуры

Анархісты правялі ў цэнтры Мінску акцыю салідарнасці з палітвязнямі і заклікалі «паўстаць у абарону сваіх правоў».

ПАкцыя анархістаў і «неабыякавых беларусаў» у Мінску. 26 мая 2017 года.

«Пакуль у гэтай краіне ёсць людзі, якія пазбаўленыя волі толькі за свае ідэалы, за сваю нязгоду з пануючым гвалтам з боку дзяржавы, са шматлікімі абмежаваннямі, забаронай і цэнзурай — кожны з нас, дзе б мы ні знаходзіліся, не можа адчуваць сябе свабодным, — заявілі ў размове з «Белсатам» актывісты анархісцкага руху. — Цяпер мы маем двух палітвязняў — Змітра Паліенку і Міхаіла Жамчужнага. 32 чалавекі (16 з якіх знаходзяцца за кратамі) абвінавачваюць у падрыхтоўцы масавых закалотаў».

Паводле анархістаў, «маўклівы дазвол і згода — зялёнае святло для дыктатарскага рэжыму, заснаванага на паліцэйскім бязмежжы».

«Мы заклікаем перастаць быць пакорлівымі ценямі, што праходзяць міма выклікаў сучаснасці», — заявілі актывісты.

Удзельнікі акцыі заклікалі праявіць «салідарнасць з тымі, хто пацярпеў за свае перакананні».

Акцыя была прымеркаваная да Дня нараджэння асуджанага Змітра Паліенкі.

belsat.eu


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: