Медцэнтры Беларусі будуць бясплатна дапамагаць пацярпелым падчас пратэстаў

Шэраг медыцынскіх цэнтраў Мінска і Жодзіна, а таксама асобныя псіхолагі прыватнай практыкі гатовыя аказваць бязвыплатную дапамогу людзям, якія пацярпелі ад актаў гвалту ў краіне, якія пачаліся з 9 жніўня. Пра гэта распавёў партал сэрвісу 2doc.
У Мінску дапамогу пацярпелым на акцыях пратэсту і ў ходзе дзеянняў сілавікоў акажуць лекары наступных спецыяльнасцяў: гінеколаг, гірудатерапеўт (у выпадку гематом і ўдараў), дэрматолаг, лор, неўролаг, псіхолаг, псіхатэрапеўт, стаматолаг — хірург, тэрапеўт, траўматолаг-артапед, УГД — дыягностыка (УГД мяккіх тканін), фізіятэрапеўт.

У Жодзіне лекары-гінеколагі дапамогуць пацярпелым жанчынам, а таксама бясплатна выканаюць для іх гінекалагічнае УГД.

У Мінску дапамогу акажуць ў медыцынскіх цэнтрах «Блоссом клінік», «Унукі Гіпакрата», «Вівальдзі Медыка», «Расаяна», «Сантана», «Псіхалагічны цэнтр развіцця», а таксама псіхолагі прыватнай практыкі Аксана Раманоўская і Людміла Сіняўская.

У Жодзіне за дапамогай можна звярнуцца ў медыцынскі цэнтр «Медыкус».

Раней многія лекары і медыцынскія цэнтры Мінска таксама выступілі з падобнай ініцыятывай. У іх спісе стаматалогія «Трыамед», медыцынскія цэнтры «ЛАДЭ» і «Форэстмед» ў Бараўлянах, а таксама асобныя лекары розных спецыяльнасцяў (спіс тут). З дапамогай ініцыятывы BY_Help можна пакрыць выдаткі на платнае лячэнне і медыкаменты.

Адгукнуліся таксама цэнтры псіхалагічнай дапамогі і асобныя спецыялісты, гатовыя дапамагаць пацярпелым бязвыплатна — іх спіс можна знайсці тут.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: