
Кашаверава прызнаная вінаватай у хуліганстве паводле ч.1
арт. 339 КК. Абвінавачвалі яе па 2-й частцы («Злоснае хуліганства»), паведамляе «Вясна».
Падчас судовага следства прагучала, што дзяўчына падчас
мірнай акцыі пратэсту 4 кастрычніка сарвала маску і галаўны ўбор з супрацоўніка
МУС і ўдарыла нагой па міліцэйскім бусе. Юлія Кашаверава віну прызнавала
часткова. Пракуратура патрабавала для яе 6 гадоў зняволення.
Кашаверава ўжо адбыла пад вартай 5 месяцаў. Яна працавала медсястрой
у вайсковай частцы. У 2020 годзе, перад затрыманнем, у яе памерла маці.