Медыцынскі ўніверсітэт абверг інфармацыю аб аднаўленні адлічаных студэнтаў

Адпаведная заява размешчана на сайце ВНУ.

Фота bsmu.by

«Рэктарат Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ажыццяўляе дэталёвае вывучэнне ўсіх абставінаў і прычын, якія заахвоцілі некаторых студэнтаў парушыць адукацыйны працэс ва ўстанове адукацыі, — гаворыцца ў паведамленні ад імя рэктарата БДМУ. — У адпаведнасці з устаноўленым заканадаўствам, па выніках аналізу сітуацыі ў дачыненні да кожнага такога студэнта будуць прыняты меры дысцыплінарнага ўздзеяння.

У той жа час паведамляем, што інфармацыя, размешчаная на некаторых інтэрнэт-рэсурсах, з'яўляецца фейкам. Рэктарат універсітэта на сённяшні дзень абвяргае інфармацыю аб аднаўленні тых студэнтаў, якія груба парушылі адукацыйны працэс».

На мінулым тыдні з'явілася інфармацыя аб адлічэнні з медуніверсітэта 21 чалавека за ўдзел у пратэстных акцыях. Але затым студэнты вярнуліся да заняткаў. Паводле іх сведчанняў, пасля гутаркі з адміністрацыяй БДМУ ім паведамілі, што яны не будуць адлічаны.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: