Медыкі 6-й мінскай бальніцы выйшлі ў падтрымку ўсіх страйкоўцаў і рэпрэсаваных

Медыкі 6-й Гарадской клінічнай бальніцы сёння раніцай выйшлі ў ланцуг салідарнасці ў падтрымку ўсіх страйкоўцаў і рэпрэсаваных.


«Мы не маем маральнага права страйкаваць, але выказваем сваю салідарнасць усім адважным людзям, якія не баяцца адстойваць нашыя правы. Мы ў думках з усімі палітвязнямі, студэнтамі, рабочымі, пенсіянерамі. Мы ўдзячныя ўсім за барацьбу і падтрымліваем кожнага і кожную,» — напісалі медыкі ў тэлеграм-канал «Нашай Нівы» і даслалі відэа.

Ніводны пацыент не пацярпеў, бо медыкі выходзілі выключна ў непрацоўны час.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: