Медыкі працягваюць з'язджаць. Карлаў універсітэт прыняў 8 студэнтаў з Беларусі, сярод іх — выдатнікі вучобы

Група прыбыла ў Чэхію пару тыдняў таму, пераважна гэта студэнты апошніх курсаў з выдатнымі залікоўкамі. Пасля каранціна яны праходзяць моўныя курсы, каб вучыцца па-чэшску, распавядае «Наша Ніва».
Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак

Пасялілі іх у інтэрнаце, абяцаюць плаціць стыпендыю з кастрычніка, калі пачнецца вучоба.

Эмігранты пераважна баяцца ці не хочуць каментаваць сітуацыю адкрыта.

«Хтосьці тут, бо на радзіме з'яўляецца падазраваным па крымінальнай справе, камусьці пагражалі асаблівым "шанцаваннем" на размеркаванні і гэтак далей. Наконт поўнага супадзення спецыяльнасцей яшчэ невядома, нас залічаць на лекарскі факультэт, да канца жніўня мы будзем вучыць мову», — сказаў нам студэнт 5 курса Аляксандр, які дагэтуль бачыў сваю будучыню ў беларускай навуцы. Сярэдні бал яго беларускай залікоўкі — «вышэй за 8».

«Пасля затрыманняў і крымінальных спраў ва ўніверсітэце склалася цяжкая атмасфера, у мяне не было пачуцця абароненасці, не стала ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, — кажа іншая студэнтка, трэцякурсніца Сафія. — У Беларусі мне вельмі падабаліся і прадметы, і выкладчыкі, але многае змянілася за мінулы год. Сваю будучыню я бачыла як звычайны малады доктар: размеркаванне і праца ў клініцы. Спадзяюся, што ў любым разе мы ўсе станем спецыялістамі і рэалізуемся, а калі ў краіне будуць змены да лепшага, то я вярнуся».

Натуральна, гэтая гісторыя вядомая і абмяркоўваецца ва ўніверсітэцкіх колах.

Адзін з выкладчыкаў, які выкладаў у гэтых студэнтаў, апісаў іх словам «цудоўныя» і выказаў шкадаванне, што выдатнікі з'язджаюць.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: