Медыкі стварылі незалежны прафсаюз

Арганізацыя работнікаў аховы здароўя «Панацэя» стала адным з адгалінаванняў «Свабоднага прафсаюза Беларускага».
Заснавальнікамі галіновай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аховы здароўя «Панацэя» сталі супрацоўнікі РНПЦ ДАГІ, РНПЦ АМР ім. Аляксандрава, МНПЦ ХТіГ, 3 ГКБ ім. Клумава і іншыя.

Сваёй задачай «Панацэя» ставіць абарону правоў і інтарэсаў супрацоўнікаў аховы здароўя, аб'яднанне медыцынскай супольнасці, абмеркаванне медыцынскай рэформы, а таксама пашырэнне магчымасцей міжнароднага супрацоўніцтва для работнікаў аховы здароўя.

Сябры прафсаюза запрашаюць зацікаўленыя калектывы ўсіх медыцынскіх устаноў па ўсёй Беларусі далучыцца да «Панацэі» для адстойвання агульных інтарэсаў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: