Метрапалітэн «не гатовы браць адказнасць» за размяшчэнне рэкламы з «Пагоняй»

Кіраўнік крамы symbal.by Павел Белавус распавёў пра працяг змагання з чыноўнікамі за размяшчэнне рэкламнага банера з выявай герба «Пагоня».
 

Рэклама, якую хацелі размясціць у метрапалітэне. Фота са старонкі Паўла Белавуса ў Facebook

«Мы хацелі размясціць вось гэтую рэкламу ў метро з прыгожай дзяўчынай у цішотцы з «Пагоняй».

У метрапалітэне агенцыі сказалі, што не гатовыя браць на сябе адказнасць і накіравалі ў аддзел Мінгарвыканкаму, які кантралюе рэкламу ў горадзе. Там агенцыі сказалі, што гэта не іх справа і трэба накіроўваць ліст у аддзел ідэалогіі гораду, які павінен даць сваю прававую ацэнку.

Аддзел ідэалогіі даў адказ, што зварот да іх не карэктны і трэба звяртацца па гэтым пытанні непасрэдна да старшыні Мінгарвыканкама Анатоля Сівака.

І вось прыйшоў адказ, што "использование в рекламе эмблем и иной символики, не имеющими права на такое использование, не допускается" і спасылаюцца на спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей», напісаў Павел Белавус на сваёй старонцы ў Facebook.

Адказ Мінгарвыканкама рэкламнай агенцыі. Фота са старонкі Паўла Белавуса ў Facebook

Адказ Мінгарвыканкама рэкламнай агенцыі. Фота са старонкі Паўла Белавуса ў Facebook

Гэта ўжо не першы выпадак, калі ў symbal.by узнікаюць праблемы пры размяшчэнні рэкламных банераў. Год назад рэкламныя банеры з партрэтамі Уладзіміра Някляева і Юрыя Жыгамонта правіселі некалькі гадзін, а потым іх знялі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!