МХД заклікалі моладзь кахаць па-беларуску

Маладыя хрысціянскія дэмакраты раздалі мінчукам паштоўкі на беларускай мове.
Святочная раздача паштовак

Святочная раздача паштовак

Увечары 14 лютага, у Дзень святога Валянціна, Маладыя хрысціянскія дэмакраты павіншавалі моладзь з днём усіх закаханых і заклікалі іх «кахаць па-беларуску».

Амаль 200 паштовак каля гандлёвага цэнтру «Galleria» ў Мінску разышліся за 10 хвілін.

Апроч закліку «Кахай па-беларуску» і выявы закаханых хлопца ды дзяўчыны на фоне абрысу Беларусі, паштоўкі змяшчалі таксама сімволіку МХД і QR-код з кантактамі маладых хадэкаў.

Віншавальная паштоўка ад МХД

«Зараз як ніколі важна памятаць і любіць родную мову, бо на фоне ўпартай інтэграцыі гэта тое, што можа і павінна прабудзіць нашую ідэнтычнасць. І першым крокам можа стаць адно кароткае, але такое важнае «Кахаю», сказанае на роднай мове. Можна пачаць з аднаго прызнання, нават яно можа змяніць светапогляд. Лічу, што падобныя падзеі маюць вельмі важную мэту — дастукацца да сэрцаў кожнага», — адзначыла старшыня МХД Надзея Гацак.

Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: