Міхаіл Захараў пакідае пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі па хакеі

Пра гэта афіцыйна паведаміла Федэрацыя хакея Беларусі.
Пад кіраўніцтвам 59-гадовага спецыяліста нацыянальная каманда заняла 15-е месца на чэмпіянаце свету-2021, які завяршыўся 6 чэрвеня ў Рызе. Беларусы атрымалі адну перамогу ў сямі матчах, упершыню абыграўшы Швецыю на першынствах планеты (1:0). Акрамя таго, каманда Міхаіла Захарава здолела адабраць адно ачко ў Чэхіі, саступіўшы ў авертайме (2:3). З 4 баламі ў 7 паядынках Беларусь фінішавала на апошнім радку ў сваёй групе, прапусціўшы наперад Расію, Швейцарыю, Чэхію, Славакію, Швецыю, Данію і Вялікабрытанію. У выніковай класіфікацыі ЧС-2021 беларусы апярэдзілі толькі італьянцаў, якія не набралі ў Рызе ні аднаго ачка. Прапіску ў эліце наша каманда захавала дзякуючы таму, што з-за пандэміі не праводзіліся чэмпіянаты свету ў ніжэйшых дывізіёнах.

Выступленне нацыянальнай зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету ў Рызе было прызнана членамі выканкама ФХБ нездавальняючым.

Для Міхаіла Захарава гэта быў трэці прыход да штурвалу зборнай Беларусі. Ён быў прызначаны галоўным трэнерам 20 жніўня 2019 года, змяніўшы на гэтай пасадзе Андрэя Сідарэнку. Да 10 верасня ён сумяшчаў працу ў нацыянальнай камандзе з пасадай у мінскім «Юнацтвеа», але затым засяродзіўся толькі на зборнай.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: