Міхаіл Жамчужны: «Новы Час» — гэта зброя ў руках праваабаронцаў і палітвязняў!

Віншавальныя паштоўкі атрымліваць заўжды прыемна. Але паштоўкі з-за кратаў маюць асаблівую каштоўнасць. У рэдакцыю «Новага Часу» напісаў палітвязень Міхаіл Жамчужны.

«Паважаная Рэдакцыя! Турбуе Вас пастаянны чытач, паклоннік, апошні палітвязень Беларусі. Віншую Вас з цудоўнымі зімовымі святамі! Благодарю за своечасовую падтрымку, абарону ў тяжкі і небяспечны перыяд жыцця.

У адрозненне ад іншых незалежных выданняў, «Новы Час» — гэта не клапан для страўлення пара, гэта не сродак масавай інфармацыі, гэта аружіе масавага знішчэння ў руках праваабаронцаў і палітвязняў Таму прыклад — велізарныя артыкулы Дзядка М., Серадзюк Д., Алана Сміта і іншых маладых і свежых аўтараў, былых сядзельцаў.

«Новы Час» — гэта адзінае ў Беларусі незалежнае выданне, галоўны рэдактар якога жанчына! Толькі жанчына можа сябе дазволіць незалежнасць. А выданні надрукаваныя ў друкарні прэзідэнта, і галоўныя рэдактары якіх за руку здароваюцца з прэзідэнтам, не быць незалежнымі. Вы — лепшыя! За вамі будучыня!
Незалежнасць не тое, што Вам далі, а тое, што ў Вас не адняць!

Прабачце за маю мову, я технарь, а гэта тое, што засталося ў маёй генетычнай памяці.
Творчых Вам поспехаў, шмат чытачоў-падпішчыкаў, шчодрых спонсараў!
Жыве Беларусь!
Міхаіл Жамчужны
10.01.2019»

Заснавальнік «Платформ Інавэйшн» Міхаіл Жамчужны ў ліпені 2015 года быў асуджаны Віцебскім абласным судом на 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. 23 кастрычніка судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзела касацыйную скаргу і прызначыла Жамчужнаму больш строгае пакаранне — шэсць з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Ён быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных арт. 376 (часткі 1 і 2), ч.5 арт. 16, арт. 375 (частка 1) і арт. 431 (часткі 1 і 2): падбухторванні да наўмыснага разгалошвання звестак, якія складаюць службовую таямніцу; незаконным набыцці і збыце спецыяльнага тэхнічнага сродку, прызначанага для сакрэтнага атрымання інфармацыі, у тым ліку — паўторна; дачы хабару і дачы хабару паўторна.

Беларускімі праваабаронцамі Міхаіл Жамчужны прызнаны палітычным зняволеным.

Калі вы хочаце падтрымаць Міхаіла Жамчужнага, напішыце яму: ПК-9, бр. 31, вул. Дабралюбава 16, г.Горкі, 213410, Магілёўская вобласць.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!