Мікалай Статкевіч наведаў Гомель

Ён распавёў гамельчукам пра планы Беларускага нацыянальнага кангрэса, а таксама адказаў на пытанні, якія хвалююць жыхароў горада над Сожам.

На сустрэчы абмеркавалі пытанні бяспекі, умяшальніцтва ФСБ у працу беларускіх спецслужбаў. Таксама былі разгледжаныя бліжэйшыя планы Беларускага нацыянальнага кангрэса, сярод якіх мірныя акцыі пратэсту, бліжэйшая з якіх адбудзецца 3 ліпеня,праца над больш падрабязнай стратэгіяй БНК, у тым ліку і па эканамічным пераўтварэнні краіны, звароты да кіраўніцтва і працаўнікоў прадпрыемстваў і шмат іншага.
Мікалай Статкевіч падкрэсліў, што ў сучасных беларускіх рэаліях перамены магчымыя толькі мірным шляхам. Адпаведна БНК будзе трымацца менавіта такога курсу.

Людзей таксама вельмі хвалявала пытанне ці здольная апазіцыя аб'ядноўвацца для сумесных дзеянняў. Мікола Статкевіч патлумачыў, што хоць у Мінску і няма пэўнай еднасці сярод апазіцыі і магчыма яна нават ніколі не аб'яднаецца, але рэгіянальныя кааліцыі БНК прадстаўляюць сябры розных партый і арганізацый.

Мікалай Статкевіч:

Мне вельмі спадабаўся дух, настрой гомельцаў. Я параўноўваю з тым, што было год таму — гэта абсалютна іншыя людзі. Гэта вольныя людзі, якія хочуць, каб Беларусь была нармальнай, гэта патрыёты. Шмат хто з гэтых людзей пацярпеў за тую стратэгію, якую прапанаваў БНК, за вулічныя акцыі. Але яны падтрымліваюць нас і гатовы працягваць. Такія сустрэчы дужа неабходныя, каб не адрывацца ад людзей, адчуваць іх настроі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: