Мікалая Статкевіча арыштавалі на 15 сутак

Мікалая Статкевіча арыштавалі на 15 сутак. Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку яго жонка Марына Адамовіч.

"Мікалая арыштавалі сёння каля 12-ці, недалёка ад дому, калі ён ішоў на сустрэчу. Ужо на Акрэсціна. 15 сутак. Восень блізка...", — напісала Марына Адамовіч.

Нагадаем, 14 жніўня стала вядома, што лідару Беларускага народнага кангрэсу Міколу Статкевічу яшчэ 9 жніўня суддзя Юлія Кавяка завочна прысудзіла 15 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 3 ліпеня.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: