
На судзе 29 сакавіка 2017 года
Чаго і варта было чакацьПершамайскі РОСК адмовіў мне ў узбуджэнні крымінальнай справы на АМАПаўцаў, што збілі мяне 25 сакавіка.Уся пастанова на 7 аркушах - звычайнае адпісачнае фуфло, якое, бадай, кожны актывіст чытаў сто разоў у сваім жыцці. Выключна даследніцкі інтарэс выклікае толькі наступнае. Я прадставіў да следчых цэлых двух сведкаў, якія бачылі, як мяне валаклі ў бус і ў ім збівалі. Канешне, следачцы трэба было неяк выкруціцца і абясцэніць іх паказанні. Вось якую цікавую фармулёўку яна для гэтага знайшла:"...вместе с тем их устные пояснения в виду явной заинтересованности в исходе дела в пользу Дедка Н.А., обоснованной неприязни к сотрудникам милиции как лиц совершавших аналогичные правонарушения и подвергавшихся превентивным мерам, при наличии у них желания скомпрометировать сотрудников правоохранительных органов, можно поставить под сомнение."Што тут скажаш? Няхай жыве «обоснованная неприязнь к отрудникам милиции»! З кожным такім дакуменцікам яна робіцца ўсе больш «обоснованной».
Абмеркаванне:
Подполковник (Запаса)