Мікалай Дзядок на волі

Мікалай Дзядок выйшаў на волю пасля 10 сутак на Акрэсціна 8 красавіка ў 4 гадзіны раніцы. 
Мікола Дзядок з сябрамі падчас суду. Фота Арцёма Лявы.

Мікола Дзядок з сябрамі падчас суду. Фота Арцёма Лявы.

Мікалай Дзядок быў асуджаны 29 сакавіка на 10 сутак арышту па.1 арт. 23.34 і арт. 23.4 КаАП Рэспублікі Беларусь (па пяць за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве на Дзень Волі і за непадпарадкаванне міліцыі).

Падчас акцыі пратэсту на Дзень Волі былы палітвязень быў гвалтоўна затрыманы і потым дастаўлены з чэрэпна-мазгавой траўмай у шпіталь хуткай дапамогі. Згодна з медыцынскім заключэннем, Мікалай Дзядок атрымаў закрытую чэрэпна-мазгавую траўму лёгкай ступені, страсенне галаўнога мозгу, параарбітальную гематому злева, удар мяккіх тканяў твару і патыліцы.

Нягледзячы на тое, што затрыманне фактычна адбылося 25 сакавіка, адлік прысуджаных сутак пачаўся толькі з 29 сакавіка. Але пазней па касацыйнай скарзе Мікола Дзядок было скасавана 8 гадзін 4 хвіліны арышту.

На сваёй старонцы ў фейсбуку Мікола Дзядок напісаў пасля вызвалення: "Дзякуй усім, хто падтрымліваў і турбаваўся. Сам у норме, здароўе ў парадку, бадзёрасць духу — на належным. Вечарынка працягваецца". 

Больш падрабязна пра "свае суткі" Мікола распавядзе чытачам НЧ пазней.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: