Мікола Дзядок з няволі: Я змагаюся за канцэнтрацыю і засяроджанасць

Палітвязень Мікола Дзядок даслаў ліст праваабаронцы, з якога вынікае, што ён працягваецца займацца вучобай і шмат чытае.
«У нас у камеры з’явілася тэлебачанне =). Істотна адцягвае ад вучобы і чытання, асабліва розныя ўкраінскія тэлешоу для дэградацыі. Але я змагаюся за канцэнтрацыю і засяроджанасць…»

Нагадаем, у Мінгарсудзе 29 чэрвеня пачаўся суд над 32-гадовым Мікалаем Дзядком. Яго абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 342, арт. 361, арт. 295-3. Мікола не прызнаў віну ні па адным артыкуле. 6 ліпеня суддзя Анастасія Папко прызначыла па справе судовую псіха-лінгвістычную экспертызу, на якую адправіла каля 20 пастоў з тэлеграм-канала «Мiкоlа». У судзе абвешчаны перапынак.

«Вясна» паведамляе, што падтрымаць палітвязня лістамі салідарнасці можна па адрасе: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: