Мікола Статкевіч з паплечнікамі выйшаў да адміністрацыі Лукашэнкі

Старшыня Беларускага нацыянальнага кангрэсу, экс-палітвязень Мікола Статкевіч з паплечнікамі выйшаў 24 жніўня а 10-й гадзіне да Адміністрацыю прэзідэнта, каб перадаць звароты з патрабаваннем спыніць пераслед лідараў незалежнага прафсаюзу РЭП — Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

Каля адміністрацыі сабраліся 40–50 чалавек. Акрамя Статкевіча, сярод удзельнікаў акцыі — Вольга Нікалайчык, Ніна Багінская, Леанід Кулакоў, Яўген Афнагель ды іншыя.

Многія прыехалі з рэгіёнаў — Бабруйск, Калінкавічы, Наваполацк, Слонім, Барысаў.


Акрамя таго, БНК патрабуе спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць «грамадзянскай супольнасці і незалежнай прэсы, вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў».


Прыкладна ў 10.30. частка актывістаў з’ехала — яны збіраюцца падтрымаць Фядыніча і Комліка ў судзе. Астатнія засталіся і чакаюць, калі іх заявы прымуць.

Заявы пісаліся ў вольнай форме, кожны фармуляваў асобна.

Праваахоўнікі не перашкаджаюць удзельнікам акцыі.


belsat.eu


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2018-08-24 11:44:28
У загалоўку - "з паплечнікам", далей - "з паплечнікамі"... Думаю, паправіць трэба загал.