Мікола Статкевіч затрыманы?

Лідара Беларускага нацыянальнага кангрэсу затрымалі ў Мінску 25 сакавіка, сцвярджае ў Telegram-канале «Тунеядцы Беларуси» сусед палітыка. Тэлефоны Міколы Статкевіча і ягонай жонкі Марыны Адамовіч не адказваюць, піша «Радыё Свабода».

Мікола Статкевіч быў ініцыятарам правядзення шэсця 25 сакавіка ў Мінску. Заяўку ягоных паплечнікаў адхілілі, шасцёх затрымалі напярэдадні.

Пры гэтым канцэрт у Мінску і шэраг імпрэзаў дазволеныя практычна па ўсёй Беларусі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2018-03-25 11:54:47
Зноў недапрацоўка журналістаў (маю на ўвазе пытальнік у загалоўку "Мікола Статкевіч затрыманы?"). Як можна было "прашчоўкаць" затрыманне? М. С. жа адмыслова запрашаў сачыць за сваёй кватэрай і перасоўваннем раніцай 25 сакавіка...
  • ВР
  • 2018-03-25 11:57:36
PS. Скажу больш, справа не столькі ў журналістах, колькі ў кіраўніках СМІ, якія (не) даюць ім заданні...

Больш цікавага на «Новым Часе»: