Міліцэйская змова за «Свіслач 2016»?

Услед за Гродзеншчынай, на Берасцейшчыне пачалі судзіць удзельнікаў мерапрыемства па ўшанаванні памяці паўстанцаў 1863–1864 гадоў у Свіслачы.


Агульным з усіх працэсаў з’яўляецца тое, што судзяць людзей па розных частках артыкула 23.34 КаАП РБ «удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве», аднак на падставе відэафіксацыі, якую рабілі невядомыя ў цывільным. На самой акцыі памяці ні разу міліцыянеры не падышлі да ніводнага з 45 удзельнікаў і не зрабілі заўвагі пра нейкае парушэнне.

Баранавіцкі грамадскі актывіст, Рыгор Грык, які сочыць за працэсамі, распавёў:

Вы ж ведаеце, што я заўсёды апранаюся ў канцлагерную робу, бо хачу сказаць, што мы жывем у канцлагеры. Нават самі міліцыянты і людзі казалі, што 25 гадоў яны прыязджаюць на Дзяды і ўшаноўваць сваіх блізкіх і герояў у гэтай краіне. Зразумела, што калі б у нас былі выбраныя народам дэпутаты і чыноўнікі — патрыёты сваёй краіны, дык Аляксандра Меха на апошніх выбарах выбралі б дэпутатам і не было б ніякіх парушэнняў і ніякіх судоў. Усё было б нармальна.


З берасцейцаў першым пад жорны судовай сістэмы трапіў кобрынскі палітык Алесь Мех. Зараз у судзе Кобрынскага раёна адбываецца працяг разгляду справы датычнай ягонага ўдзелу ў мерапрыемстве ў Свіслачы. Далей, ужо 8 снежня чакаецца чарговы суд па справе «за Свіслач», дзе будуць судзіць грамадскага актывіста Яўгена Скрабутана.

«Гэта падобна на змову», — гучаць меркаванні прысутных у працэсе над Мехам.


Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя





Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: