Міліцыя абшукала баранавіцкага актывіста

Баранавіцкая міліцыя сочыць за Рыгорам Грыкам, каб не даць яму прадаць свой легендарны плакат з надпісам: «Нет обнищанию народа».



Аляксандр Швед

Быў абшуканы і сябра Грыка Аляксандр Швед, які прыехаў на рынак купіць бульбы:

— Сустрэў свайго сябра Рыгора Грыка. Мы з ім паразмаўлялі, да нас падышлі міліцыянты, яны сказалі, каб мы паказалі, што мы нясем у нашых заплечніках. Гэта трохі нас знервавала, бо на якой падставе мы павінны ім паказваць. Яны сказалі, што мы магчыма нясем нейкія выбуховыя сродкі і г. д. Я без словаў паказаў, а Рыгор паказаў міліцыянтам Канстытуцыю і сказаў, што яны парушаюць Канстытуцыю абшукваючы яго.

Як аказалася, міліцыянтаў, што рыліся ў заплечніку Грыка, цікавіў плакат, а не выбухоўка. Здымаць на відэа свае дзеянні яны не дазвалялі.

 

Рыгор Грык

Паводле сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Аляксандра Вайцешыка, ганяцца за плакатам пад выглядам праверкі на прадмет выбухоўкі проста смешна, а забарона здымаць свае дзеянні — незаконная.

Беларускае Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!