Міліцыя паабяцала застрэліць журналістаў «Белсату»

18 сакавіка міліцыя зладзіла «паляванне» на журналістаў, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам».
Мілана Харытонава і Алесь Ляўчук

Мілана Харытонава і Алесь Ляўчук


У Кобрыне працаўнікі міліцыі збілі журналіста Алеся Ляўчука і аператарку Мілану Харытонаву падчас затрымання.

Здымачная група «Белсату» ехала ў Кобрын з Берасця і была затрыманая ДАІ.

«Калі мы спыніліся, на нас наляцела каля 6–8 асобаў. Яны не прадставіліся. Гэта былі працаўнікі аддзелу па барацьбе з наркотыкамі. Яны пачалі нас выцягваць з аўта, — кажа Алесь. — Разбілі нам усю тэхніку».

У Кобрынскім РАУС міліцыянты склалі на Алеся і Мілану пратаколы за «непадпарадкаванне міліцыі» і «парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі».

Працаўнікі міліцыі канфіскавалі ў нашых калегаў разбітую тэхніку і пагражалі забойствам.

«Яны нас паабяцалі забіць, — кажа Алесь.

Паводле Белсат

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • таня
  • 2017-03-18 22:04:54
Жесть!1
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: