Паляванне на блогераў працягваецца

Тэлеграм-канал Мая краіна Беларусь  паведаміў, што на яго ставаральніка і адміністратара ідзе паляванне з боку міліцыі.


Магчыма, гэта звязана з справай Ігара Лосіка.

Нагадаем, 25 чэрвеня ў кватэры аднаго з адміністратараў тэлеграм-канала Беларусь головного мозга Ігара Лосіка адбыўся ператрус. Пазней стала вядома, што блогера затрымалі і супраць яго завялі крымінальную справу па артыкуле 342 Крымінальна кодэкса за арганізацыю масавых беспарадкаў.​ 

Паводле гэтага артыкула 342 Ігару Лосіку пагражае да трох гадоў турмы.

Ігар Лосік знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання на завулку Акрэсціна ў Мінску.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: