Міліцыя позна ўвечары прыйшла да Паліенкі, каб даведацца, чаму ён не ходзіць на лекцыі

Увечары 22 лістапада ў кватэру Зміцера Паліенкі прыйшлі міліцыянеры: іх цікавіла, чаму былі вязень не ходзіць да іх на лекцыі ў РАУС.


У гэты час, як распавядае Зміцер Паліенка на сваёй старонцы ў фейсбуку, яго самога ў той час у кватэры не было, але ў пакоі знаходзілася яго сяброўка. Даведаўшыся, што Зміцера няма, міліцыянты пайшлі, але праз хвіліну вярнуліся. Калі дзяўчына адчыніла дзверы, яны ўварваліся ў кватэру, бо былі ўпэўнены, што Зміцер недзе хаваецца.  

Палітвязень Зміцер Паліенка 24 кастрычніка вызваліўся з бабруйскай папраўчай калоніі №2, дзе адбываў 1,5 года пакарання па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных справаў) і часткай 2 артыкула 343 КК (выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару).

Зміцер распавядаў "Новаму часу", што яму кожны дзень трэба хадзіць у РУУС на лекцыі да таго часу, пакуль ён афіцыйна не працаўладкуецца і не прынясе ім дакументы:

"Лекцыі ў РУУС ніяк не паспрыяюць майму працаўладкаванню, але калі я не з’яўлюся на іх, на мяне складуць пратакол па артыкуле 23.4 КоАП за непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, які прадугледжвае арышт альбо штраф. Я лічу, што такім чынам мяне вырашылі кантраляваць: за мной не могуць пакінуць нагляд, бо ў мяне не такі цяжкі артыкул".

Тым не менш, тлумачыць Зміцер Паліенка, на лекцыі у РАУС ён прынцыпова не ходзіць, бо лічыць, што гэта прымус да афіцыйнага працаўладкавання, а наведванне кватэры міліцыяй з мэтай "атрымаць тлумачэнні" ён разглядае як прамы ціск на сябе.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • shtortzjt
  • 2018-11-23 09:55:07
Navoshta somomy lezti na razhon??? Kali pa zakanadaustvy patriebny yany??? Hytka znou paedze zmitrok.
  • фцф
  • 2018-11-23 21:10:22
А што, цікавыя лекцыі? Па гісторыі ці па псіхалогіі? А можна на іх пахадзіць дзеля агульнага разьцьці або дзеля прафілактыкі? А хто лектары?