Міліцыя з сабакам прыйшла ў офіс РАБОТА.TUT.BY

Раніцай 19 кастрычніка міліцыя, следчыя і эксперты прыйшлі ў офіс кампаніі ТАА «100 РАБОТ ТУТ» у Мінску. Невядомы даслаў некалькі лістоў з пагрозамі выбуху ў будынку.
Фота: Ксенія Ельяшэвіч, TUT.BY

Фота: Ксенія Ельяшэвіч, TUT.BY


Памяшканне праверыў кінолаг са службовым сабакам. У эвакуацыі няма патрэбы, піша tut.by

Паводле папярэдніх дадзеных, на пошту кампаніі прыйшло як мінімум два дзіўных лісты з розніцай прыкладна ў 20 хвілін.

Невядомы прасіў спыніць адпраўку нейкіх паведамленняў, інакш «падарвем цябе і твой офіс» і будзе «выбух будынка на Дзяржынскага». Супрацоўнікі звярнуліся ў міліцыю.

Прыкладна з 9.30 у офісе працуюць праваахоўнікі, а таксама супрацоўнікі Следчага камітэта і крыміналісты Дзяржкамітэта судовых экспертыз. Праводзіцца праверка па факце пагроз, высвятляюць асобу і матывы аўтара лістоў.

Нагадаем, што падобныя дзеянні могуць пацягнуць крымінальную адказнасць. Згодна з арт. 340 Крымінальнага кодэкса, ілжывае паведамленне аб небяспецы караецца штрафам, а таксама пазбаўлення волі аж да 5 гадоў.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: