Міліцыя зацікавілася актывістамі, якія зладзілі акцыю салідарнасці са Змітром Паліенкам (аўдыё)

На хатнія тэлефоны актывіста Вячаслава Касінерава і валантэркі «Вясны» Анісіі Гурскай 24 траўня патэлефанавалі з РУУС Цэнтральнага раёну Мінска. 

Супрацоўнік міліцыі распытваў пра іх удзел у акцыі салідарнасці з палітвязнем Змітром Паліенкам пад час велакарнавалу “Viva Ровар!” і хацеў выклікаць актывістаў на размову, паведамляе spring96.org.  

Па словах Вячаслава Касінеравава, трубку зняла ягоная маці. Супрацоўнік міліцыі на іншым канцы провада сказаў, што яму трэба пагутарыць з яе сынам, бо той пад час велапараду 13 траўня нібыта катаўся без саколкі. Пазней Вячаслаў ператэлефанаваў супрацоўніку міліцыі, каб удакладніць абставіны. Міліцыянт пачаў пытацца ў Касінерава пра саколку “Свабоду Паліенку”, якая была на ім апранута пад час велапараду 13 траўня, а затым запрасіў яго прыехаць у Цэнтральны РУУС на гутарку ў межах праверкі па адміністрацыйнай справе. На пытанне Касінерава, ці заведзеная гэтая справа супраць яго, міліцыянт адказаў, что не. У выніку Касінераў адмовіўся ехаць у РУУС.

З такімі ж пытаннямі на хатні нумар Анісіі Гурскай патэлефанаваў міліцыянт Цэнтральнага РУУС Дзмітрый Шарамецьеў. Валантэркі “Вясны” дома не было, і ён пачаў распытваць бацьку пра тое, дзе Анісія працуе ці вучыцца, прасіў нумар яе мабільнага. Бацька адмовіўся даваць гэтыя дадзеныя міліцыянту, і тады Шарамецьев папрасіў, каб дзяўчына сама набрала яго пазней. Публікуем запіс гутаркі Анісіі і Дзмітрыя Шарамецьева.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: