Міліцыя затрымала школьнікаў, якія фатаграфаваліся на выпускны альбом: яны зрабілі фота з БЧБ-сцягам

Як стала вядома Віцебскаму кур'еру, 25 кастрычніка апоўдні ў раёне Летняга амфітэатра супрацоўнікі міліцыі затрымалі групу 11-класнікаў. Дзеці прыйшлі да амфітэатра на запланаваную фотасесію для выпускнога альбома. Таксама вядома, што падчас фотасесіі хлопцы зрабілі і фота з бел-чырвона-белым сцягам.



Нягледзячы на тлумачэнні фатографа аб тым, што фотасесія запланаваная, школьнікаў усё роўна пагрузілі ў машыну і адвезлі ў Кастрычніцкі РАУС, дзе з імі правялі гутарку. Пры гэтым у дзяцей забралі мабільныя тэлефоны. Большасць школьнікаў адпусцілі ў той жа дзень, але траіх пакінулі ў РАУС: у аднаго з іх у асабістых рэчах знайшлі бел-чырвона-белую сімволіку, у дваіх — нешта ў мабільных тэлефонах.

Калі хлопцаў адпускалі з РАУС, яны спрабавалі даведацца, што будзе з трыма астатнімі таварышамі. Па словах  крыніцы, з-за затрымання дзеці выпрабавалі велізарны стрэс.

У панядзелак, калі пра гэтыя падзеі стала вядома ў школе, там занепакоіліся рэпутацыяй установы і папрасілі "не выносіць смецце з хаты". У тым ліку прыязджалі міліцыянты, каб узяць са школьнікаў тлумачальныя аб тым, дзе яны былі і што рабілі ў нядзелю.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: