Мінабароны абмежавала звальненні і наведванні ваеннаслужачых

Таксама абмежаваныя мерапрыемствы, звязаныя з перамяшчэннем воінскіх падраздзяленняў. Аднак запланаванага на Дзень Перамогі параду гэта не тычыцца.
На сёння ва Узброеных Сілах Беларусі ўдаецца захаваць спрыяльную эпідэміялагічную абстаноўку, паведамляе Міністіэрства абароны ў сваім тэлеграм-канале.

Сярод мераў, якія прымае ведамства, указана, што часова абмежаваныя звальненні, наведванні ваеннаслужачых, мерапрыемствы, звязаныя з перамяшчэннем воінскіх падраздзяленняў. Асаблівая ўвага надаецца кантролю за станам здароўя ўдзельнікаў параду, які адбудзецца ў Мінску 9 траўня.

На кантрольна-прапускных пунктах воінскіх часцей разгорнуты медыцынскія пасты, дзе штодня перад тым, як прайсці на тэрыторыю часці, праходзяць агляд і, пры неабходнасці, тэрмаметрыю ўсе вайскоўцы кантрактнай службы і грамадзянскі персанал.

Таксама паведамляецца, што Міністэрства абароны выдзеліла для ўстаноў аховы здароўя, дзе атрымліваюць дапамогу хворыя з каронавірусам, медыцынскае абсталяванне.

Беларускае войска перадала ў бальніцы краіны ў тым ліку апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх, а таксама кіслароднае-інгаляцыйныя станцыі, кожная з якіх дазваляе ажыццяўляць кіслародную падтрымку адначасова 20 пацыентаў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: