Мінабароны Беларусі: апошні эшалон расійскіх вайскоўцаў з'ехаў

28 верасня Беларусь пакінуў апошні чыгуначны эшалон з вайскоўцамі і тэхнікай узброеных сілаў Расіі, сцвярджае Мінабароны.
На станцыі Верайцы грузяць расійскую вайсковую тэхніку, што была задзейнічаная ў вучэннях «Захад-2017» на палігоне «Асіповіцкі», 21 верасня 

На станцыі Верайцы грузяць расійскую вайсковую тэхніку, што была задзейнічаная ў вучэннях «Захад-2017» на палігоне «Асіповіцкі», 21 верасня 

Паводле паведамлення Міністэрства абароны Беларусі, апошні чыгуначны эшалон з вайскоўцамі і тэхнікай узброеных сілаў Расіі, што бралі ўдзел у вучэннях «Захад–2017», выбыў 28 верасня.

Ці значыць гэта, што на момант публікацыі эшалон пакінуў тэрыторыю Беларусі, не ўдакладняецца.

Раней прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Міністэрства абароны Беларусі Уладзімер Макараў казаў “Радыё Свабода”, што апошні расійскі вайсковец з «Захаду» пакіне Беларусь да 29 верасня.

Прадстаўнікі суседніх краінаў і беларускія апазіцыйныя палітыкі выказвалі асцярогу, што расейскія войскі пасля вучэнняў могуць застацца ў Беларусі. Паводле афіцыйных звестак, у вучэннях бралі ўдзел каля 3000 расійскіх вайскоўцаў.

www.svaboda.org


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!