Мінабароны пацвярджае смерць салдата ў вайсковай часці на Брэстчыне

У Мінабароны пацвярджаюць смерць салдата ў вайсковай часці ў Брэсцкай вобласці.

Фота: pixabay.com

У каментары "Еўрарадыё" прэс-сакратар Мінабароны палкоўнік Уладзімір Макараў заявіў, што ніякага крыміналу ў смерці салдата не ўгледжваецца.

Звесткі пра смерць Генадзя Сарокіна ў вайсковай часці 48684 у Бярозе з'явіліся ў сацсетцы "Вконтакте". У пабліку "Тыповы Барысаў" яго брат напісаў, што Генадзь Сарокін памёр 2 верасня 2017 года на баявым дзяжурстве.

"02.09.2017 у вайсковай часці 48684 г.Бяроза, несучы баявое дзяжурства на ПВН, памёр салдат, Сарокін Генадзь, гэта мой родны брацік. У перыяд з 13: 00-15:00... Менавіта столькі яны дзяжураць на дадзенай вышцы і мяняюць адзін аднаго... Паведамілі нам аб тым, што здарылася толькі ў 16:50, чаму так позна, я не ведаю..." — гаворыцца ў паведамленні

Прычыны смерці салдата пакуль не вядомыя. "Пры ўскрыцці сказалі, што ён памёр імгненна і выратаваць яго не было магчымасці", — паведамляецца ў сацсетках.

euroradio.fm


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: