Мінабароны падняло баявыя верталёты супраць паветраных шароў з «антыдзяржаўнай сімволікай»

Міністэрства абароны інфармуе пра спробу парушэння паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь.

«Шлях свабоды» ў Вільні 23 жніўня, ілюстрацыйнае фота

«23 жніўня каля 19:30 дзяжурнымі сіламі ВПС і войскаў СПА была спынена правакацыя з боку Літоўскай Рэспублікі ў раёне Волкаўшчына Ашмянскага раёна. З сумежнай тэрыторыі быў запушчаны зонд з васьмі паветраных шароў з антыдзяржаўнай сімволікай», — гаворыцца ў заяве.

— Дзякуючы дзеянням экіпажаў верталётаў МІ-24 са складу дзяжурных сіл СПА палёт паветраных шароў быў спынены без прымянення зброі. Ваеннае ведамства падрыхтавала адпаведныя матэрыялы і накіравала іх у Міністэрства замежных спраў Беларусі для падрыхтоўкі ноты літоўскаму боку, — заканчваецца рэліз.

onliner.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: