Мінабароны Расіі апублікавала дакументы аб абароне Брэсцкай крэпасці

Сярод дакументаў на сайце ведамства прадстаўлена, у прыватнасці, адно з першых данясенняў аб артабстрэле крэпасці, паведамляе ТАСС.

strada.by

strada.by

Мінабароны Расіі рассакрэціла дакументы з фондаў Цэнтральнага архіва, якія апавядаюць пра подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці.

Матэрыялы апублікаваныя на сайце міністэрства ў адмысловым гісторыка-пазнавальным раздзеле.

«Падчас абароны Брэсцкай крэпасці байцы Чырвонай Арміі праявілі бяспрыкладную мужнасць, ўзрушэнне ад якой не хаваў нават вораг, менавіта тут, у цвярдыні над Бугам, ён усвядоміў, што "паход на Ўсход" не будзе для яго лёгкай прагулкай», — гаворыцца ў паведамленні .

Сярод дакументаў — адно з першых данясенняў аб артабстрэле крэпасці, сканы газет з згадкамі пра абаронцаў гарнізона, указы Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР аб узнагароджанні удзельнікаў абароны. Акрамя таго, на сайце апублікаваныя ўспаміны саміх абаронцаў крэпасці, а таксама шматлікія ўзнагародныя лісты.

Публікацыя дакументаў прымеркавана да памятнай даты 22 чэрвеня 1941 года — дня нападу германскіх войскаў на Брэсцкую крэпасць і пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: