Мінабароны: У нас добрая медыцына. Усіх вылечым!

Міністэрства абароны адрэагавала на кампанію «Білет на той свет», абвешчаную Моладзю БНФ, каб паказаць людзям рэаліі сучаснага войска ў Беларусі.

Аўтар артыкула прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны палкоўнік Уладзімір Макараў адзначае, што ўзровень злачыннасці ў беларускім войску — самы нізкі ў свеце, а верагоднасць загінуць у ёй у некалькі разоў менш, чым па-за Узброеных Сіл, не кажучы аб войсках іншых дзяржаў!

Рэзанансныя выпадкі смерцяў у войску у апошні час палкоўнікам Макаравым не ўзгадваюцца.

Але ён заўважае, што "антиармейские кампании, реализуемые «свядомымі», на протяжении почти четверти века по своему содержанию не претерпели принципиальных изменений" і прыходзіць да высновы, што "не хотят молодые оппозиционеры проходить военную службу вообще". У якасці прыклада ён прыводзіць медыцынскія дыягназы грамадскіх і палітычных актывістаў, якія не дазволілі ім аддаць доўг Радзіме.

"Кстати, старшыня «Моладзі БНФ» Дзяніс Мандзік, как стало известно, сам не может проходить военную службу по состоянию здоровья. Военное ведомство, разумеется, не вправе раскрывать диагноз – есть принципы медицинской этики и деонтологии. Но у нас хорошая медицина. Будем надеться, что у Дениса все еще впереди!", — папярэджвае Уладзімір Макараў. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2018-10-12 14:41:47
А на фіга тут гэтая, цалкам прадказальная рэакцыя мінабароны?
  • Саўка
  • 2018-10-12 14:53:04
Ага, ужо вылечылі Аляксандра Коржыча і дзясяткі іншых хлопцаў, якіх родныя не дачакаліся пасьля Вашага "лекаваньня".
  • Антаніна
  • 2018-10-12 14:54:55
Сябе саміх палячыце! Вам дакладна патрэбнае лекаваньне!