
Так акрэсліваюццаі сем'і з трыма і больш дзецьмі і веруючыя сем'і ў метадычным дапаможніку «Праца з дзецьмі, якія маюць патрэбу ў сацыяльна-псіхолага-педагагічнай падтрымцы», апублікаваным на сайце Аддзела адукацыі, спорту і турызму Капыльскага райвыканкама.
“Праблемныя сем'і — сям'я, якая мае дзяцей, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама сям'я, дзе бацькі або законныя прадстаўнікі непаўналетніх не выконваюць сваіх абавязкаў па iх выхаванню, навучанню і (або) утрыманню і (або) адмоўна ўплываюць на iх паводзiны або жорстка абыходзяцца з імі.
Непаўнагадовы, які знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, — асоба ва ўзросце да васямнаццацi гадоў, што з прычыны безнагляднасці або бездагляднасці знаходзіцца ў абстаноўцы, якая прадстаўляе небяспеку для яго жыцця або здароўя альбо не адпавядае патрабаванням да яго выхавання цi ўтрымання, або ўчыняе правапарушэнне або антыграмадскія дзеянні”, — адзначаецца ў дакуменце Мінадукацыі.

Паводле catholic.by