Мінадукацыі «ў шоку» ад відэа пра «загон у БРСМ» у мінскай школе

Чакаецца афіцыйны каментар намесніцы міністра адукацыі па ідэалагічнай працы Раісы Сідарэнкі, перадае Радыё Свабода.
 euroradio.fm

 euroradio.fm

Прэсавая сакратарка Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая ў каментары Радыё Свабода сказала, што ў ведамстве ў шоку ад апублікаванага ў інтэрнэце запісу.

«Ніхто нікога нікуды не заганяе, мы ў шоку, што настаўніца выкарыстоўвае такія метады. Уступленне ў грамадскія арганізацыі — справа добраахвотная, дзеці павінны самі вызначыцца. Ніхто нікуды нікога не заганяе, БРСМ павінен сваімі справамі, сваімі ўчынкамі рабіць такое, каб дзеці туды імкнуліся, — гаворыць Людміла Высоцкая. — Я сама ў шоку, хіба можна настаўніцы такое гаварыць! Дзеці зараз настолькі «прасунутыя» — з гаджэтамі, што патрэбна кожнае слова сваё кантраляваць, фільтраваць. Ты працуеш цяпер з такой аўдыторыяй! Я не магу зразумець, чым выкліканы такі энтузіязм гэтай намесніцы дырэктара па выхаваўчай працы».

Людміла Высоцкая зазначыла, што гэта яе ўласная пазіцыя, а крыху пазней будзе апублікаваны афіцыйны каментар намесніцы міністра адукацыі па ідэалагічнай працы Раісы Сідарэнкі.

Іна Студзінская, Радыё Свабода

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-10-31 12:24:59
Ну амерыканскай Свабодзе абы сутыкнуць грамадзян Беларусі ілбамі, а там хоць трава на Бацькаўшчыне не расці. Яшчэ раз кажу: беларускае грамадства, апынуўшыся на волі пасля набыцця незалежнасці ўсяго 27 гадоў таму, шукае сябе ў незалежнай Рэспубліке Беларусь. Школа і грамадскія аб'яднанні не выключэнне.

Вы бел-чырвона-белыя лепей на сябе ў люстэрка паглядзіце: ці ёсць побач з вамі што-небудзь іншае, акрамя б-ч-б прапагады і б-ч-б сектантства? Нічога іншага няма. Ў вас секта бел-чырвона-белая (МФ, Моладзь БНФ і інш. Маладыя Хрысціянскі Дэмакраты), а ў іх БРСМ ці як яго там. Абое рабое. Вас б-ч-б прапаганда ды амерыканская Свабода за амерыканскія грошы ў б-ч-б секты заганяюць, а тут у БРСМ дзяржава крыху гайкі падкруціць, дый справа пойдзе ў добрым накірунку.

Адно толькі бачу, пакуль што за амера грошы амера Свабода плодзіць бел-чырвона-белых Паўлікаў Марозавых, якія здаюць ёй ролікі пра БРСМ, каб ладзіла смуту ў беларускім грамадстве.
  • Shyshkou Zmicer
  • 2018-10-31 13:31:42
Аnatol Starkou .... Вось лішняе падцьверджаньне вашай тролльскай працы і паранаідальнай ненавісьці да БелаЧырвонаБелага сьцяга. Чаго вы робіце ў капіталістаў у ЗША, як вы кажаце, што жывеце там? Там ідзе любы пост аб чарговым правале нашчаднікаў сталінцаў -бальшавікоў, там з'яўляецца вашая абраза на БЧБ...к слову казаць абраза непісьменная, чыста па метадычке "райкома абкома ЦК КПСС і ВЛКСМ".
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-31 14:01:11
На фб форуме НЧ не жадаў табе адказваць (і не жадаю пасля доўгай нашай размовы), а тут адкажу. Ты вельмі слабенькі бел-чырвона-белы змагар. Ты "дзіця" Зянона (тата) і адначасова прапагандысцкі прадукт б-ч-б ідэалогіі - "дзіця" Свабоды, Нашай Нівы, Хартыі97 (ўсе разам - маці). Ты тое, што застанецца пасля мяне і Лукашэнкі. Нажаль іншага за амера грошы б-ч-б прапаганда не вырабляе. Толькі пасрэднасць. А Луку пара мяняць. Ён ужо стаў замінаць развіццю грамадства і вось гэтыя ролікі б-ч-б Паўлікаў Марозавых аб БРСМ таму падцверджанне.
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: