
Мінаховы здароўя: Беларусы дарэмна баяцца кітайцаў
- Грамадства
- 17-02-2020
Міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік выказаўся наконт праяваў панікі сярод беларусаў і ксенафобіі да кітайцаў з-за сітуацыі з каронавірусам.

«Трэба разумець, што ў нас дастаткова шмат кітайскіх грамадзянаў навучаецца — каля 5 тысяч грамадзянаў, і працуе. І абсалютная большасць з іх на час кітайскага Новага года за межы Беларусі не выязджала», — цытуе Караніка агенцтва «Інтэрфакс-Захад».
Акрамя таго, Каранік адзначыў, што змагацца з панікай трэба інфармаваннем: «Трэба распавядаць людзям, даводзіць інфармацыю. Мы не спрабуем нічога схаваць. Мы максімальна адкрытыя, таму што адсутнасць інфармацыі спараджае розныя чуткі і панічныя настроі».
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!