Мінаховы здароўя расследуе ВІЧ-заражэнне малой дзяўчынкі

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік паабяцаў аб'ектыўна расследаваць сітуацыю з заражэннем ВІЧ малалетняй дзяўчынкі ў Пінску. Ён сказаў, што сёння ў Пінск выехала камісія Міністэрства аховы здароўя. У выпадку, калі расследаванне пакажа, што малая заразілася ў медустанове, вінаватыя будуць пакараныя.
«Мы максімальна адкрытыя і аб'ектыўныя. Працуе абласная камісія, эпідрасследованне праводзіць санстанцыя, і сёння пачала працаваць камісія Міністэрства аховы здароўя, яна спецыяльна выехала на месца», — па словах міністра, камісіі вывучаюць магчымае месца заражэння ВІЧ.

Калі гэта медустанова, то будзе праведзена абʼектыўнае расследаванне, пакараныя вінаватыя, і з бацькамі абмяркуюць пытанні далейшых дзеянняў і выхаду з гэтай сітуацыі.

Нагадаем, у Пінску ў 11-месячнай дзяўчынкі дыягнаставаны ВІЧ. Праверылі ўсю сямʼю: маму, тату і чатырох братоў. Ва ўсіх вынік адмоўны. Мама малой звярнулася ў Пінскі міжраённы аддзел Следчага камітэта з заявай аб тым, што дзіця заразілі ў перыяд праходжання лячэння ў адной з устаноў аховы здароўя, паведамляе Tut.by.

УСК па Брэсцкай вобласці па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 162 КК РБ (Неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медыцынскім работнікам). Санкцыі па гэтым артыкуле прадугледжваюць абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленне волі на той самы тэрмін са штрафам і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення.

«У ходзе расследавання трэба будзе высветліць, пры якіх абставінах дзіця быў заражаны названым вірусам. Следчыя дапытваюць сведак, медыцынскіх работнікаў, канфіскавана медыцынская дакументацыя, якая будзе дэталёва прааналізавана і далучанf да матэрыялаў крымінальнай справы»,
– паведамляе Следчы камітэт.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: