Мінчанка, якая выкінула дзіця з балкона: «Я гэта зрабіла з-за даўгоў»

Трохгадовы хлопчык загінуў, а сама жанчына цяпер у псіхіятрычным шпіталі.



Трагедыя адбылася ў Мінску 28 студзеня. Жыхары дома па вуліцы Адзінцова сталі сведкамі страшнай карціны: трохгадовы хлопчык зваліўся на казырок пад'езда з балкона 12-га паверха. Хлопчык памёр па дарозе ў шпіталь. У забойстве дзіцяці падазраюць яго 34-гадовую маці. Як высветлілі следчыя, мінчанка спрабавала звесці рахункі з жыццём.
 
 
— Жанчына, ужыўшы спіртное, паднялася на дванаццаты паверх з жаданнем здзейсніць суіцыд разам з сынам. Але пасля падзення хлопчыка яна так і не адважылася выкінуцца, — кажа афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў. — Ёй прызначаная стацыянарная комплексная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза.
 
 
Прычыны, якія прымусілі жанчыну пайсці на такі адчайны крок, цяпер высвятляюцца.
 
 
— Са слоў жанчыны, у яе былі даўгі, цяжкае матэрыяльнае становішча. Але ў апошні момант яна ці то спалохалася, ці то перадумала скакаць з балкона, — распавяла выданню крыніца ў іншым ведамстве.
 
 
Маці забітага дзіцяці затрымалі, а цяпер перавялі ў псіхіятрычную лякарню на экспертызу. Папярэдняе расследаванне працягваецца.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: