Мінчанам прыходзяць жыроўкі з «міфамі» пра бчб-сцяг

Жыхарам розных раёнаў Мінска прыйшлі дзіўныя жыроўкі за сакавік. На абароце — «развянчанні міфаў» пра бел-чырвона-белы сцяг, а таксама вынікі рэспубліканскага апытання грамадскай думкі «Сацыяльнае мысленне».
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Пра дзіўныя плацёжкі зжо паведамілі жыхары Маскоўскага, Заводскага, Першамайскага раёнаў Мінска. «Міфы пра БЧБ» убачылі на плацёжках, якія прыходзяць на электронную пошту. У якасці арганізацыі, што налічвае аплату за жыллёва-камунальныя паслугі, указаны Адзіны разлікова-даведачны цэнтр Мінска Цэнтра інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама.

На абароце плацёжак акрамя інфармацыі пра тое, як азеляніць двор, ёсць некалькі абзацаў пра бел-чырвона-белы сцяг.

Яны азагалоўленыя: «Увага! Не дайце сябе падмануць! Міфы пра БЧБ-сцяг».


Міфамі называюць тое, што ў бел-чырвона-белага сцяга глыбокія гістарычныя карані і гераічная гісторыя.

«Да падзей 1917 года такі элемент нацыянальнай сімволікі адсутнічаў. Таму запомніце: сцвярджэнні аб нібыта старажытным паходжанні БЧБ-сцяга — навязаны беларусам і камусьці выгадны псеўдагістарычны міф», — напісана ў жыроўцы.

«БЧБ — гэта сцяг здраднікаў і катаў свайго народа, — сказана ў плацёжцы. — Здраднікі з БЧБ-нашыўкамі палілі Хатынь, Азарычы, Олу і яшчэ тысячы беларускіх вёсак. Нязмыўным праклёнам і ганьбай застанецца на БЧБ-сцягу кроў ні ў чым не вінаватых жанчын, старых і дзяцей».



Адзначым, што няма ніякіх сведчанняў, што знішчэнне Хатыні праходзіла пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Ды і не магло праходзіць, паколькі беларускія фарміравання не прымалі ў гэтым удзел.

Выкарыстанне бел-чырвона-белага сцяга ў якасці дзяржаўнага ў плацёжцы ахарактарызавана так:

«Вярхоўны Савет БССР 12-га склікання ў 1991 годзе пад ціскам дэпутатаў-нацыяналістаў з БНФ зацвердзіў БЧБ як дзяржаўны сцяг. Але канец гэтай авантуры паклаў народ. На рэферэндуме 1995 года больш за 75% беларусаў выказаліся супраць БЧБ і за прыняцце ў якасці дзяржаўнага цяперашняга чырвона-зялёнага сцяга Рэспублікі Беларусь».

TUT.BY звярнуўся па каментар з нагоды публікацыі гэтых звестак у АРДЦ Мінска.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: